Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Педагогі на жніве

Жніво гэта вельмі адказны перыяд, калі вырашаецца найважнейшая задача – забеспячэнне краіны хлебам. А таму не выпадкова многія людзі, нават далёкія ад сельскай гаспадаркі, імкнуцца дапамагчы аграрыям прыбраць збожжавыя культуры своечасова. За рулём камбайна або самазвала, каля зернетока або на элеватары працуюць прадстаўнікі розных прафесій. У іх ліку і настаўнікі. Працяглы водпуск дазваляе ім не толькі адпачыць ад напружанага навучальнага года, але і прынесці карысць грамадству.

На працягу многіх гадоў у сельскагаспадарчых работах у летні перыяд удзельнічае настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ляхавіцкага ВПК д/с-СШ Віктар Васільевіч Барэйка. У свой час яму давялося папрацаваць памочнікам камбайнера ў роднай гаспадарцы, але з часам ён перайшоў на зернесушыльны комплекс. З мінулага года яму на гэтым адказным участку дапамагае калега – настаўнік геаграфіі і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі школы Сяргей Віктаравіч Калодзіч. За суткі яны перапрацоўваюць ад 50 да 100 тон збожжа ў залежнасці ад фракцыі.

nagrazhdenie-uchitelej-na-uborke

 

Плённая праца педагогаў не застаецца незаўважанай вышэйстаячым кіраўніцтвам. Цэнтральным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з усіх куткоў краіны збіраецца інфармацыя, колькі педагогаў прымалі ўдзел у жніве. Гэтыя працаўнікі атрымліваюць падзякі, падарункі і прэміі у рамках жнівеньскіх канферэнцый, Дня настаўніка або на 1 верасня. Аднак часам узнагароды знаходзяць сваіх герояў непасрэдна на працоўным месцы. Так, 29 ліпеня ва УП «Ляхавіцкае-Агра», дзе працуюць педагогі, прыехалі намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза Валянціна Аляксееўна Ільіна, старшыня абкама прафсаюза Іван Іванавіч Васіленка і кіраўнік раённага камітэта арганізацыі Людміла Мікалаеўна Сахарэвіч.

nagrazhdenie-uchitelej-na-uborke4

– Гэтая праца вельмі значная і важкая, – сказала Валянціна Аляксееўна. – І мы шчыра ўдзячныя, што вы, нягледзячы на законны адпачынак, выконваеце вельмі важную дзяржаўную задачу. Мы верым, што нашы настаўнікі спраўляюцца з гэтай справай на «выдатна».

З гэтымі словамі госці ўручылі педагогам падарункі і пажадалі ім поспехаў, здароўя і дабрабыту.

nagrazhdenie-uchitelej-na-uborke5

 

Валерый Міхальчук.

Фота аўтара.