Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Перамаглі ў алімпіядзе па фінансавай граматнасці

Количество просмотров:

Значную ўвагу фінансаваму навучанню дзяцей і моладзі сёння надае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь сумесна з іншымі банкамі краіны.
У канцы кастрычніка па ўсім свеце праходзіць «Тыдзень зберажэнняў». Звязана гэта з тым, што сучасны свет патрабуе ад падрастаючага пакалення значна большай самастойнасці, чым некалькі дзясяткаў гадоў таму, у тым ліку і ў грашовых пытаннях.

З мэтай зацікаўленасці падрастаючага пакалення ў фінансавых пытаннях, у сярэдзіне кастрычніка ў г. Іванава быў праведзены чарговы раённы этап алімпіяды па фінансавай граматнасці. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў прайшло 28 кастрычніка прадстаўнікамі банка і аддзела па адукацыі Іванаўскага райвыканкама. Па выніках правядзення алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класаў устаноў адукацыі раёна месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Ілона Рамановіч, вучаніца 11 класа ДУА «Мотальскі ВПК д/сад-СШ»;
2 месца – Вадзім Барташ, вучань 11 класа ДУА «СШ №3 г. Іванава»;
3 месца – Лізавета Мацукевіч, вучаніца 11 класа ДУА «Гімназія г. Іванава» і Дзмітрый Дашкевіч, вучань 11 класа ДУА «СШ №3 г. Іванава».


На цырымоніі ўзнагароджання прагучала шмат добрых слоў у адрас пераможцаў і ўдзельнікаў фінансавай алімпіяды. Прызёры атрымалі на памяць сувенірную прадукцыю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама медна-нікелевыя манеты «Свет вачыма дзяцей».
Пераможцы падзяліліся тым, што сур’ёзна падышлі да гэтага мерапрыемства, прапрацоўваючы магчымыя пытанні са сваімі педагогамі, бацькамі. Так, напрыклад, дырэктар ДУА «Мотальскі ВПК д/сад-СШ» Ганна Якаўлеўна Хоміч расказала, што Ілона Рамановіч цікавілася пытаннямі фінансавай граматнасці яшчэ будучы вучаніцай пятага класа. Дзяўчына праяўляе цікавасць да ўсіх школьных дысцыплін. Вельмі сур’ёзна падыходзіць да выбару будучай прафесіі.
Спадзяёмся, што падрыхтоўка і ўдзел у алімпіядзе не толькі дапамаглі вучням набыць і пашырыць свае эканамічныя веды, паспрабаваць свае сілы, але і падказалі шлях да будучай прафесіі.

Настасся Мішкавец.