Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Роднай мовы смак заўсёды мілы

Количество просмотров:

У Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, у Адрыжынскай сярэдняй школе настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Ірынай Іванаўнай Жванько і Аленай Іванаўнай Хайко праведзены шэраг пазнавальных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.

Зранку вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2019». Затым свята прадоўжылі цікавыя інтэлектуальныя гульні, віктарыны, падчас якіх хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі сваю эрудыцыю і кемлівасць, знаёміліся з малавядомымі словамі на роднай мове.
Акрамя гэтага, шмат карыснай інфармацыі дзеці даведаліся з тэматычных стэндаў «Класіка можа быць брэндам», «Гістарычны шлях роднай мовы», «Таямніцы роднай мовы: прыказкі і прымаўкі», якія былі аформлены ў холе ўстановы адукацыі.
На працягу дня ў сценах Адрыжынскай СШ гучала мілагучнае роднае слова, таму што настаўнікам і вучням рэкамендавалася размаўляць выключна па-беларуску.

Кацярына КУХАРЧУК.
Фота аўтара.