Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Школьныя лінейкі ў Іванаўскім раёне адбудуцца першага верасня

У 9 гадзін першага верасня ва ўсіх школах раёна адбудуцца лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Такую інфармацыю мы атрымалі ў аддзеле па адукацыі Іванаўскага райвыканкама.


Гэты дзень у класах пачнецца з урокаў, прысвечаных Дню народнага адзінства.
Як мы ўжо пісалі раней, усе школы да новага навучальнага года гатовы. Каля пяці тысяч вучняў сядуць за школьныя парты ў Іванаўскім раёне.
Рыхтуюцца да навучальнага года і настаўнікі. Жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Брэсцкай вобласці «Сістэма адукацыі – аснова адзінства краіны» прайшла 25 жніўня. У ходзе работы канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні арганізацыі педагагічнай, ідэалагічнай, выхаваўчай і вучэбна-метадычнай работы ўстаноў адукацыі ў будучым навучальным годзе. У нашым раёне цяпер праходзяць інструктыўна-метадычныя нарады з педагагічнымі работнікамі.

Фото взято из открытых источников интернета и носит иллюстративный характер. 

Дзіяна Крэс.