Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

«Смак мовы»

Количество просмотров:

Пад такім дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў аг. Псышчава.

У рамках свята бібліятэкар сельскай бібліятэкі В.І. Спаравік сумесна з работнікамі Дома культуры і настаўніцай Псышчаўскага ВПК Н.М. Навіцкай падрыхтавалі для чытачоў і вучняў сярэдніх і старэйшых класаў школы літаратурна-інфармацыйную праграму “Не пакідайце мовы роднай”. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Падчас праграмы гучалі вершы ў выкананні пастаянных удзельнікаў усіх бібліятэчных мерапрыемстваў Наталлі Прадун і Ірыны Парфеявец.
Увазе чытачоў у бібліятэцы была прадстаўлена кніжная выстава “Гукі роднай мовы пахнуць верасам і мятай”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, кнігі беларускіх аўтараў, як класікаў, так і сучаснікаў.
У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, неабходнасць яе захавання, праводзілася гульня “Адгадай загадкі-жарты”, дэманстраваўся дакументальны фільм “Простыя словы”.
На працягу тыдня ў сельскай бібліятэцы праходзіла акцыя “Гаворым на роднай мове”.

Ірына САЛОМКА.