Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Спецкар «Юного спасателя» наведала наш раён

Количество просмотров:

На мінулым тыдні навучальныя ўстановы Іванаўскага раёна наведала спецыяльны карэспандэнт часопісаў «Служба выратавання» і «Юный спасатель» Ірына Маліцкая.
З вучнямі трэцяй гарадской школы, Мотальскай сярэдняй школы і Мотальскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа былі праведзены сустрэчы з конкурсамі, дзе за перамогу навучэнцы атрымлівалі памятныя прызы.

Падчас сустрэч з карэспандэнтам дзеці даведаліся пра магчымасці, якія раскрываюцца перад падпісчыкамі выдання, і выдатныя прызы, якія можна атрымаць ад рэдакцыі. Многія з вучняў ужо знаёмыя з часопісам «Юный спасатель» і з задавальненнем яго выпісваюць, удзельнічаюць у конкурсах, якія праводзіць рэдакцыя.
Ірына Алегаўна падрыхтавала для школьнікаў захапляльныя спаборніцтвы, удзельнічаючы ў якіх, навучэнцы змаглі праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. Дзеці адказвалі на пытанні, якія дапамаглі бліжэй пазнаёміцца з часопісам «Юный спасатель».
Тыя, хто яшчэ не стаў чытачом выдання, падчас сустрэчы зацікавіліся займальным светам гісторыі службы выратавання, асноў бяспекі жыццядзейнасці і пажарнай бяспекі і паабяцалі заўсёды 
выконваць меры засцярогі.

Анастасія Мішкавец