Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Сталі студэнтамі ВНУ

Количество просмотров:

Вось і скончылася самая адказная і складаная ф для выпускнікоў 2019 года. Школьныя экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне, паступленне, перажыванні цяпер толькі ва ўспамінах. Залічэнне абітурыентаў на першы курс у вышэйшыя навучальныя ўстановы завяршылася 6 жніўня (выключэнне – завочнае аддзяленне ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, там залічэнне пройдзе па 20 снежня).

– 57,3% выпускнікоў Іванаўшчыны сталі студэнтамі ВНУ краіны, гэта пакуль самы лепшы паказчык за апошнія гады (2018 год – 48,7%, 2017 год – 49,2%), – расказвае В.М. Рудніцкая, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета. – З 351 адзінаццацікласніка навучанне ў вышэйшых навучальных ўстановах прадоўжыць 201 выпускнік.
Падчас размовы Валянціна Міхайлаўна адзначыла, што ў сувязі з тым, што ў гэтым годзе ЦТ ацэньвалася па новай сістэме, юнакі і дзяўчаты набралі больш балаў. Дарэчы, у раёне ёсць тры стобальніцы, гэта выпускнікі-медалісты Вольга  Вайтовіч (СШ №3 г. Іванава) і Ганна Дзядзюк (СШ №4 г. Іванава), дзяўчынкі набралі максімальную колькасць балаў на ЦТ па беларускай мове, а таксама Ірына Кушнерык з гімназіі, у якой сто балаў па біялогіі.
Акрамя гэтага, метадыст паведаміла, што самы высокі вынік (86,7%) традыцыйна ў гімназіі г. Іванава. І гэта не дзіўна, установа апраўдвае сваю назву і прызначэнне. Нядрэнныя паказчыкі паступлення ў ВНУ таксама маюць Мотальская СШ (81,8%), Моладаўская СШ (77,8%), Дружылавіцкі ВПК д/с-СШ (75%), Тышкавіцкая СШ (71,4%), Опальскі ВПК д/с-СШ (69,2%), чацвёртая гарадская школа (68,4%), Псышчаўскі ВПК д/с-СШ, Варацэвіцкі ВПК д/с-СШ, другая гарадская школа  (66,7%), Мотальскі ВПК д/с-СШ (61,5%).
Большасць выпускнікоў Іванаўшчыны аддалі перавагу эканамічным, тэхнічным, педагагічным, юрыдычным, сельскагаспадарчым спецыяльнасцям. Вялікай папулярнасцю, вось ужо каторы год, карыстаюцца медыцынскія ВНУ.

Кацярына Кухарчук.
Фота Валерый Міхальчук.