Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Сустрэчы працягваюцца

Количество просмотров:

Працягваюцца сустрэчы першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Сяргея Дубіка з членамі пярвічных арганізацый устаноў адукацыі.

 
Так, на мінулым тыдні моладзевы лідар наведаў сярэднюю школу №3 г. Іванава, Тышкавіцкую сярэднюю школу і сярэднюю школу №2 г. Іванава. Сустрэчы са школьнікамі праходзілі ў фармаце адкрытага дыялогу па тэме «Беларусь і Я». Як расказаў Сяргей Анатольевіч, у рамках сустрэч дзевятнаццаць вучняў з Тышкавіцкай сярэдняй школы прынялі рашэнне аб уступленні ў саюз моладзі. Наведваючы сярэднюю школу №2 г. Іванава першы сакратар райкама ўручыў новым удзельнікам валанцёрскага атрада «Хэлп» – дваццаці школьнікам – асабістыя кніжкі валанцёра. Акрамя таго, у рамках сустрэчы былі абмеркаваны рэспубліканскі праект «100 ідэй для Беларусі», студатрадаўскі рух, грамадска-патрыятычнае выхаванне і іншыя. Многія школьнікі выказалі жаданне далучыцца да вялікай сям’і саюза моладзі. 


 Анастасія Цалюк.