Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Свята першага званка ў гарадской чацвёртай школе

Сённяшні восеньскі ранак стаў асаблівым для ўсіх вучняў. Дзеці, за лета пасталеўшыя, прыгожая, вясёлыя, з кветкамі, поруч з бацькамі, накіроўваліся ў школы, да крыніцы ведаў.

Чацвёртая школа горада Іванава расчыніла дзверы для 863 вучняў, і школьная сям’я ўстановы адукацыі папоўнілася 72 першакласнікамі.

Цеплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў адрас вучняў, педагогаў і іх бацькоў выказалі дырэктар школы Яўгеній Стасюк, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый. Звярнулася да прысутных настаўнік пачатковых классаў, прагучалі пажаданні ад бацькоў першакласнікаў, парады школьнікам – ад будучых выпускнікоў. Яркім момантам свята сталі творчыя выступленні вучняў.

Гэты дзень асабліва запомніцца Анастасіі Шаўчук, якая нарадзілася ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і сёлета пайшла ў першы класс. З гэтай нагоды яна, адзіная ў раёне, атрымала падарунак ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Пасля ўрачыстай лінейкі школьны званок паклікаў вучняў у классы на першы ўрок “Нам ёсць чым гардзіцца, нам ёсць што берагчы!”, які прысвечаны Году якасці, 80-годдзю вызвалення беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і значным падзеям у гісторыі нашай дзяржавы.

Старт новаму навучальнаму году дадзены!

4-shkola-1

4-shkola-2

4-shkola-3

4-shkola-5

4-shkola-4

4-shkola-6

4-shkola-7

4-shkola-8

4-shkola-9

4-shkola-10

4-shkola-11

4-shkola-12

4-shkola-13

4-shkola-14

4-shkola-15

Алена Вароніна.