Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Сярод мноства ідэй – адна наша

Количество просмотров:

У Брэсце прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», асноўная мэта якога – актывізаваць распрацоўкі маладых беларусаў, навукоўцаў і вынаходнікаў у сферы інавацыйнай дзейнасці. У гэтым годзе права экспанавацца на абласной выставе-прэзентацыі заваявалі каля 50 праектаў, якія створаны канкурсантамі з розных рэгіёнаў нашай
вобласці.
Гонар Іванаўшчыны, дарэчы, ужо не ў першы раз, адстойваў Міхаіл Іванавіч Кунахавец, настаўнік геаграфіі Махроўскай СШ. Яго работа ўдзельнічала ў  намінацыі “Сацыяльная сфера”. На жаль, яна не трапіла ў заключны этап, што пройдзе ў Мінску, але атрымала высокую адзнаку журы. Малады вынаходнік прадставіў на суд экспертаў гісторыка-патрыятычны праект пад назвай “Адраджэнне подзвігу”.
–  Цяперашняя выстава адрозніваецца ад папярэдніх як колькасцю, так і разнастайнасцю праектаў, – адзначыў першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Сяргей Дубік. – Шмат тэхнічных, інавацыйных праектаў. Я думаю, што імпульс у развіцці гэтых ідэй абумоўлены ў тым ліку і Годам навукі.

Кацярына КАЛЕНДА.