Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Трагічны лёс Хатыні

Количество просмотров:

Гадзіну гісторыі, прымеркаваную да сумнай і знакавай даты – 75-годдзя з дня трагедыі вёскі Хатынь, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, у чытальнай зале Іванаўскай дзіцячай бібліятэкі для сямікласнікаў другой гарадской школы падрыхтавала і правяла бібліятэкар Т.А. Дражына.


У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра жудасны лёс жыхароў лясной вёсачкі. Аповед суправа-
джаўся слайд-прэзентацыяй «Попел Хатыні».
Школьнікам быў прадэманстраваны відэаролік з цяжкімі ўспамінамі адзінага дарослага сведкі хатынскай трагедыі Язэпа Камінскага.
Інфармацыю пра стварэнне мемарыяльнага комплексу «Хатынь», уражлівага архітэктурна-мастацкага збудавання, прысутныя атрымалі, паглядзеўшы хроніка-дакументальны фільм «Цяпер Хатынь уся з граніту».
Да мерапрыемства таксама была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава «Хатынь: трагедыя і памяць», на якой была прадстаўлена літаратура аб лёсе «вогненных вёсак» Беларусі.

Ірына САЛОМКА.