Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Цікавая і займальная сустрэча

Количество просмотров:

адбылася ў адзін з дзён верасня ў актавай зале СШ №4 г. Іванава. У госці да вучняў пачатковых класаў дадзенай установы адукацыі завітала загадчык ад-
дзела па сувязях з грамадскасцю рэдакцыі часопісаў «Вясёлка» і «Буся» Радміла Аляксандраўна Казлякевіч.

З мэтай выхавання любові да сваёй краіны, шанавання роднай мовы, пашырэння ведаў пра беларускіх пісьменнікаў і іх творчасць з навучэнцамі праведзены цікавыя гульні, віктарыны, конкурсы. Акрамя гэтага, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з новымі беларускімі выданнямі для дзяцей, набылі часопіс «Вясёлка».
У завяршэнне сустрэчы вучні падарылі Радміле Аляксандраўне свае малюнкі. Магчыма, некаторыя з іх з’явяцца на старонках цікавага часопіса
«Вясёлка».

Кацярына КУХАРЧУК.