Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

У «Брыганціне» – нібы ў казцы

Количество просмотров:

Жнівень для школьнікаў – апошні месяц канікул, таму ён павінен быць вясёлым, цікавым і запамінальным.

Якраз такім канец лета з’яўляецца для 110 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Брыганціна”. З 4 па 21 жніўня “На скрыжаванні родных дарог”, так называецца апошняя змена, дарэчы, прымеркаваная да Года малой радзімы, сабралася дзятва ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў з розных куточкаў не толькі Іванаўшчыны, але і Брэстчыны, каб з карысцю правесці вольны час і набрацца сіл для далейшай вучобы.

У лагеры, размешчаным на беразе прыгожага Завышанскага возера, рабяты выдатна праводзяць час. Яны з задавальненнем прымаюць удзел у спартыўна-забаўляльных мерапрыемствах: гуляюць у валейбол, футбол, выконваюць усе заданні інструктараў па фізічнай падрыхтоўцы, актыўнічаюць у конкурсна-гульнявых праграмах.
– Асаблівая ўвага надаецца культурнаму аспекту, праводзяцца заняткі па інтарэсах, – расказвае падчас гутаркі старэйшы выхавальнік Таццяна Аляксандраўна Клімовіч. – План мерапрыемстваў у лагеры складзены так, што кожны дзень мае канкрэтную тэму. Да прыкладу, дзень здароўя прайшоў пад дэвізам рэспубліканскай акцыі “Мы за здаровае і бяспечнае лета”, патрыятычны дзень – “Мы гэтай памяці верныя”, краязнаўчы – “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і іншыя.  
Канешне, шмат часу, што немалаважна, дзеці праводзяць на свежым паветры: купаюцца, загараюць, фатаграфуюцца. Акрамя гэтага, прымаюць актыўны ўдзел у літаратурных віктарынах, конкурсах малюнкаў, канцэртных праграмах і дыскатэках.
З мэтай умацавання здароўя рабят у лагеры арганізавана іх паўнавартаснае і збалансаванае харчаванне.
Плануецца, што “Брыганціну” ў рамках прафілактычнай акцыі “Бяспечнае лета” наведаюць супрацоўнікі Іванаўскага РАНС і пагранічнікі, якія правядуць з непаўналетнімі прафілактычную гутарку і раскажуць пра сваю нялёгкую службу.  
Апошняя змена, як мы ўжо паведамлялі вышэй, працягнецца да 21 жніўня.
За гэты час дзеткі, несумненна, добра адпачнуць, стануць яшчэ больш здаровымі і моцнымі.

Кацярына КУХАРЧУК.