Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Выбралі лепшых баяністаў і акардэаністаў

Количество просмотров:

На пазамінулым тыдні, 27 красавіка, на базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Іванава» адбыўся конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне «Музычная капель». Удзел у ім прынялі дзве групы вучняў музычнага аддзялення: малодшая (1-4 клас) і сярэдняя (5-6 клас).

Ацэньвалі творчыя нумары педагогі школы, якія не былі зацікаўлены ў перамозе выступаючых дзяцей: настаўнік па класу баяна Таццяна Цярлецкая, па класу акардэона Марыя Раманюк і Таццяна Сегень, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марына Гарох. Падчас конкурснай праграмы гучалі музычныя нумары такіх аўтараў, як І.Шэстэрыкаў, Дж. Ленан і П. Макартні, Т. Фаллонэ, Л. Лешчанка, Ф. Норнберг і іншых.
Дзеці на працягу некалькіх тыдняў разам з педагогамі рыхтаваліся да выступленняў, развучвалі праграмы. Пацверджаннем таму сталі ўзнагароды і словы падзякі ад членаў журы. Так, у малодшай групе Дыпломамі за першае, другое і трэцяе месца былі ўзнагароджаны Алена Квір (3 клас, баян; Т.М. Панькоўская), Дар'я Мартынюк (3 клас, акардэон; М.С. Раманюк) і Іван Кузьмінчук (4 клас, А.В. Смольская), а таксама Аляксандр Дзядзюк (4 клас, баян; У.М. Паліўка) адпаведна.
Лепшымі ў сярэдняй групе былі прызнаны Данііл Валасюк (5 клас, акардэон; Т.М. Панькоўская) і Данііл Пешта (6 клас, акардэон; Т.В. Сегень), Максім Навумчык (5 клас, баян; А.В. Смольская) і Дзмітрый Сітуха (5 клас, акардэон; Т.М. Панькоўская), Ягор Паўловіч (5 клас, баян; А.В. Смольская), Мікіта Устымчук (6 клас, акардэон; Т.М. Панькоўская), Іван Жук (5 клас, баян; А.В. Смольская), Ілля Дзядзюк (5 клас, акардэон; Т.М. Панькоўская). Яны атрымалі Дыпломы за першае, другое і трэцяе месца адпаведна. Дарэчы, вучань 5 класа Даніла Валасюк, які заняў першае месца, быў узнагароджаны Дыпломам «За лепшае выкананне конкурснага твора».

Анастасія ЦАЛЮК, фота аўтара.