Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Выбраць прафесію выратавальніка

Количество просмотров:

На дварэ яшчэ зіма, а выпускнікі загадзя рыхтуюцца да завяршэння навучальнага года, іспытаў і, канешне ж, выбару будучай прафесіі. Для таго, каб дапамагчы маладому пакаленню ў гэтай адказнай справе, гарадскую сярэднюю школу №2 наведаў намеснік начальніка Іванаўскага РАНС Андрэй Клімовіч.

Сумесна з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іванаўскага РАНС Аляксандрам Аўсянікам яны правялі «Урок прафарыентацыі» з навучэнцамі выпускнога класа пагранічнага накірунку.  
Госці расказалі навучэнцам аб вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах МНС Рэспублікі Беларусь, патрабаваннях, што прад'яўляюцца да кандыдатаў пры паступленні, умовах навучання і сацыяльных гарантыях курсантаў і работнікаў МНС. Падчас гутаркі ў выпускнікоў з’явілася шмат пытанняў: ці складана паступіць, ці цяжка вучыцца, аб памерах стыпендыі і іншых, на якія яны атрымалі вычарпальныя адказы.
Дарэчы, некалькі выпускнікоў ужо выбралі для сябе прафесію выратавальніка. І па заканчэнні гэтага навучальнага года іх чакаюць уступныя экзамены ў адну з навучальных устаноў.
У канцы сустрэчы Аляксандр Леанідавіч расказаў пра стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі Іванаўскага раёна, нагадаў пра асноўныя правіла і патрабаванні бяспекі жыццядзейнасці і прафілактычную акцыю «Бяспека – у кожны дом!».

Валерый МІХАЛЬЧУК.