Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Вывучалі даўніну праз гульню

Количество просмотров:

навучэнцы, што адпачываюць канікулярнымі чэрвеньскімі днямі ў аздараўленчых лагерах, дзеючых на базе школ аграгарадкоў Бродніца, Сачыўкі, вёскі Ляскавічы, гарадской гімназіі, выхаванцы сацыяльнага прытулку. З мэтай павысіць статус кнігі, вывесці чытанне за рамкі бібліятэкі, работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі правялі для дзятвы забаўляльную конкурсную праграму «Гульні нашых бабуль».
У ходзе мерапрыемства яго ўдзельнікі разам з вядучымі прыгадалі, калі і як зарадзіліся казкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, пазнаёміліся са старадаўнімі беларускімі гульнямі. Рухомыя камандныя конкурсы ўсім прыйшліся даспадобы. Суправаджалася гульнявая праграма бадзёрай народнай музыкай.

Ірына САЛОМКА.