Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование, Культура

«Я Беларус – і тым ганаруся»

Количество просмотров:

Пад такой назвай на мінулым тыдні адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны завяршэнню навучальнага года ў Адрыжынскай дзіцячай школе мастацтваў.

Незадоўга да пачатку канцэртнай праграмы дырэктар школы Іван Самахавец паведаміў прысутным, як пражыла школа гэты навучальны год. Дзякуючы ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах мастацтва, дзеці і іх настаўнікі прывезлі на малую радзіму адзінаццаць міжнародных, тры рэспубліканскіх, чатыры раённых дыплома, а таксама атрымалі адзінаццаць дыпломаў, дзякуючы перамозе ў інтернэт-конкурсах. Пасля чаго па добрай традыцыі ўручыў выпускнікам доўгачаканыя пасведчанні аб заканчэнні школы. Канцэртная праграма, якая адбылася далей, прайшла пад тэматыкай Года малой радзімы. Прысутныя змаглі адправіцца разам са школьнікамі ў падарожжа па родным краі, пагутарыць пра знаёмыя мясціны, знакамітых людзей. Пра тое, што жыве ў сэрцы кожнага з нас усё жыццё. Шмат папулярных беларускіх песен гучала ў гэты дзень у сценах дзіцячай школы мастацтваў. Здзіўлялі гледачоў школьнікі і цікавымі танцавальнымі пастаноўкамі. На працягу некалькіх гадзін гучалі цудоўныя, дзівосныя гукі музыкі ў зале. Кожны з прысутных атрымаў прыемныя пачуцці, адчуўшы сябе сынам сваёй зямлі.

Анастасія ЦАЛЮК.