Як у Моталі далучаюць да гістарчнай памяці малой радзімы
У тыдзень бацькоўскай любові ў музейнай экспазіцыі “Мотальская хатка” работнікамі Мотальскага дзіцячага сада быў праведзены цыкл майстар-класаў.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі А.М. Палто расказала бацькам адну з легенд пра паходжанне назвы в. Моталь і прапанавала вырабіць з салёнага цеста матылькоў. З выхавальнікам старшай групы Дудзінай В.А. мамы акунуліся ў традыцыі Моталя і паспрабавалі зрабіць кветкі для мотальскага каравая, які занесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Падчас мастар-класаў удзельнікі не толькі працавалі, але і дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі, што напомніла колішнія дзявочыя пасядзелкі.

