Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

“Звіні, мая светлая, родная мова!”

Количество просмотров:

Літаратурную імпрэзу “Жыве ў вяках беларускае слова”, прымеркаваную да Дня роднай мовы, правялі сельская бібліятэка аг. Дружылавічы сумесна з сельскім Домам культуры і сярэдняй школай. Вучні змаглі дакрануцца да мілагучнага роднага слова, адчуць радасць ад таго, што аддаюць даніну павагі сваім далёкім продкам – стваральнікам прыгожай спеўнай мовы.

Разам з тым, зрабілі крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вірлівым свеце, твар, паслухалі гучанне роднага слова ў вершах Міколы Мятліцкага, Сяргея Панізніка, Рагнеда Малахоўскага, Марыны Весялухі ды іншых паэтаў у выкананні сваіх равеснікаў.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з народнымі казкамі, загадкамі, прыказкамі, змаглі даць правільныя адказы на жартаўлівыя пытанні.
Дакументальны фільм “Простыя словы” дапоўніў веды дзяцей аб роднай мове.
Пра гістарычны шлях роднай мовы распавяла выстава кніг “Звіні, мая светлая, родная мова!”.

Ірына САЛОМКА.