Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Завочнае падарожжа

Па святых мясцінах нашай краіны 4 снежня завочна адправіліся навучэнцы Ляхавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячага сада-сярэдняй школы. Займальнае і цікавае падарожжа для хлопчыкаў і дзяўчынак арганізаваў Міхаіл Усцімчук, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга вёскі Ляхавічы. Свяшчэннік з дапамогай прэзентацыі расказаў дзецям пра Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, знакамітыя капліцы, храмы, манастыры краіны.
Падчас віртуальнай экскурсіі школьнікі даведаліся шмат карыснай інфармацыі, захапіліся прыгажосцю святых беларускіх мясцін і проста адпачылі душой.

Кацярына КУХАРЧУК.

Образование

Новы адрас – новыя магчымасці

На мінулым тыдні, 29 лістапада, Іванаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адсвяткаваў наваселле.

Образование

«Я гэты край Радзімаю заву»

Мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў рамках Года малой радзімы ў Моладаўскай сярэдняй школе. Падрыхтаваная праграма свята была цікавай і насычанай. Хлопчыкі і дзяўчынкі, апранутыя ў нацыянальнае адзенне, чыталі вершы, спявалі знакамітыя песні пра сінявокую Беларусь. Акрамя гэтага, дзеці расказвалі паданні, разам адгадвалі загадкі, прыдуманыя жыхарамі дадзенага населенага пункта. Завяршылася свята інсцэніроўкай мясцовай забаўлянкі на дыялектнай мове.

Кацярына КУХАРЧУК.

Образование

«Як жывуць дзеці ў розных краінах свету»

Завочнае падарожжа-прэзентацыя пад такой назвай прайшло ў бібліятэцы Махроўскай СШ. Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня дзяцей, які штогод святкуецца 20 лістапада.

Образование

Пара любові і жалю

20 лістапада ў 1948 годзе прыйшла ў свет зямны таленавітая паэтка Яўгенія Янішчыц. 25-ы лістападаўскі дзень 1988 года адзначыўся трагічным сыходам яе ў незваротнасць. Такім чынам, апошні месяц восені – час выказвання любові і ўдзячнасці «палескай летуценніцы» за яе пранікнёную творчасць, час жалю і смутку з нагоды расстання з ёй.