Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Ад усёй душы з паклонам і любоўю»

Количество просмотров:

Святочнае канцэртнае мерапрыемства пад такой назвай, арганізаванае работнікамі культуры, прайшло напярэдадні значнага і ўсімі любімага свята – 8 Cакавіка – у Іванаве. У гэты дзень у гля-дзельнай зале раённага ЦКіНТ не засталося ніводнага свабоднага месца, а ўсіх прысутных жанчын атачала атмасфера радасці, цяпла і павагі.

Шмат прыемных слоў было адрасавана самым блізкім нашым людзям – маці, бабулям, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Першым гераінь вечара павіншаваў старшыня Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Юр'евіч Бісун. Ён высока ацаніў актыўны ўдзел жанчын у грамадскім жыцці раёна, бясцэнны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый і маральных каштоўнасцяў. Таксама кіраўнік раёна адзначыў, што на Іванаўшчыне зарэгістравана 911 шматдзетных сем'яў, з іх 108 сем'яў выхоўваюць 5 і больш дзяцей, 172 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці. А ў гэтым годзе, 28 лютага, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў чарговы Указ аб узнагароджанні ордэнам Маці. Прыемна, што сярод 23 жанчын Брэсцкай вобласці ёсць 6 прадстаўніц Іванаўскага раёна.
Юрый Юр'евіч з асаблівым задавальненнем і шчырымі словамі падзякі ўручыў заслужаныя ўзнагароды за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Марыне Сяргееўне Джыг, працаўніцы Іванаўскай СПМК-7, Вікторыі Аляксандраўне Клепач, хатняй гаспадыні, Валянціне Антонаўне Кунахавец, работніцы ААТ «Бакунова», Людміле Мікалаеўне Мялькевіч, аператару машыннага даення ААТ «Зара-Агра», Валянціне Сцяпанаўне Талатыннік, паштальёну Іванаўскага цэха паштовай сувязі, Марыне Сяргееўне Япішка, лабаранту ААТ «Зара-Агра».

8 Marta 1
8 Marta 2
8 Marta 3
8 Marta 4
8 Marta 5
8 Marta 6
8 Marta 7

У завяршэнне Ю.Ю. Бісун пажадаў усім жанчынам здароўя, дабрабыту, душэўнай гармоніі і цудоўнага настрою.
Да слоў віншавання далучыўся таксама старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Канстанцін Міхайлавіч Ваўрук.
Затым уся канцэртная праграма святочнага вечара была прысвечана Жанчыне, а ўсіх прысутных сваім талентам цешылі лепшыя выканаўцы Іванаўшчыны.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.