Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Адкрыты дыялог» з моладдзю

Количество просмотров:

Першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Сяргей Анатольевіч Дубік рэгулярна сустракаецца са школьнікамі і працоўнай моладдзю. Мэта такіх сустрэч – у чарговы раз паведаміць пра рэалізацыю моладзевай палітыкі на тэрыторыі раёна, вобласці і краіны ў цэлым.

Абмяняцца вопытам з сакратарамі пярвічак, запрасіць членаў пярвічнай арганізацыі да ўдзелу ў конкурсе ці мерапрыемстве, узнагародзіць лепшых. Чарговая сустрэча адбылася на мінулым тыдні. Сяргей Анатольевіч сустрэўся з маладымі людзьмі, якія працуюць у Іванаўскім раёне газазабеспячэння ВУ «Бярозагаз». Падчас гутаркі маладзёжны лідар адзначыў некалькі накірункаў работы, якія былі вызначаны новым кіраўніком грамадскага аб'яднання падчас 43-га рэспубліканскага з'езда моладзі, што адбыўся ў Мінску напрыканцы мая. Падзякаваў за падтрымку і работу, якая праводзіцца ў арганізацыі з моладдзю. Пасля чаго прадэманстраваў маладзёжны білет новага ўзору. Варта адзначыць, што сустрэча прайшла ў фармаце «адкрытага дыялога», падчас якога было вырашана вывесці на новы ўзровень пярвічку, якая складаецца з шаснаццаці маладых людзей да 31 года. Кіраўнік Іванаўскага раёна газазабеспячэння ВУ «Бярозагаз» Ігар Анатольевіч Страковіч, у сваю чаргу, выказаў надзею, што супрацоўніцтва паміж імі і райкамам ГА «БРСМ» працягнецца. Напрыканцы сустрэчы члены пярвічнай арганізацыі мелі магчымасць пагутарыць з Сяргеем Дубікам і ўнесці свае прапановы наконт работы з моладдзю.

Анастасія ЦАЛЮК. Фота аўтара.