Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Акно ў свет

Количество просмотров:

У сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы прайшла пазнавальная гадзіна, прымеркаваная да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі (2 красавіка), а таксама Сусветнага дня кнігі, які штогод адзначаецца па ініцыятыве ЮНЕСКА 23 красавіка, пачынаючы з 1996 года.

Навошта чалавеку патрэбны кнігі? На гэтае пытанне адказвалі ўдзельнікі мерапрыемства – самыя малодшыя чытачы бібліятэкі.
Сапраўды, кніга–памочнік у вучобе і працы, яна адкрывае чалавеку акно ў свет.
Дзецям распавялі пра вынаходства паперы, першыя рукапісныя выданні, першадрукара Францыска Скарыну, святах, прысвечаных кнізе.
У ходзе праграмы, якая суправаджалася слайд-прэзентацыяй «Сусветны шлях кнігі» і пазнавальным анімацыйным фільмам «Як вырабляецца папера»,
удзельнікі таксама даведаліся, як атрымліваюць паперу ў наш час, пра тое, што трэба берагчы лес, бо ў якасці паўфабрыкатаў для папяровай вытворчасці ўжываюць драўняную цэлюлозу, макулатуру. А 60 кілаграмаў макулатуры зберагаюць адно дрэва.
Напрыканцы сустрэчы юныя чытачы выбралі сабе ўпадабаныя кнігі, прадстаўленыя на выставе «Парад вясёлых кніжак».

Ірына САЛОМКА.