Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Амаль без рыбы, але з добрымі ўражаннямі

Количество просмотров:

На мінулым тыдні, 24 і 25 ліпеня, пад эгідай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, абласных камітэта ГА «БРСМ» і БТПР на сажалцы каля вёскі Малеч Бярозаўскага раёна адбыўся злёт рыбаловаў-аматараў. Сярод 14 дружын з усіх куткоў Брэстчыны ў мерапрыемстве прыняла ўдзел каманда Іванаўскага раёна ў складзе Анатоля Ткачука, Васіля Міхалевіча і Уладзіміра Святошчыка.

rybaki-2

Па водгуках удзельнікаў, праграма злёту атрымалася насычанай. Арганізатарамі было падрыхтавана шмат выпрабаванняў, напрыклад, кон-
курс па рыбнай лоўлі, прэзентацыя бівуакаў «Азёрны parking», конкурс кухні «Fish-кулінарыя», фотаконкурс і іншыя.
На жаль, заняць прызавое месца ў галоўным конкурсе нашым землякам не ўдалося. Як гаворыцца, рыба дрэнна бралася. З гэтай праблемай, дарэчы, сутыкнуліся ўсе ўдзельнікі рыбалоўнага фэсту. Адно тое, што каманда, якая заняла першае месца, у сукупнасці налавіла толькі крыху больш за 700 грамаў рыбы, ужо кажа само за сябе. Аднак без узнагароды іванаўскія рыбакі не засталіся, заняўшы першае месца ў конкурсе фатаграфіі «Рыбалоўнае турнэ».

rybaki-1


Узнагароды прызёрам уручылі першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Юрый Сегянюк і старшыня абласной структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзімір Юргель.
– Нам вельмі прыемна было паўдзельнічаць у гэтым злёце, – падзяліўся ўражаннями Анатоль Ткачук. – Нягледзячы на слабы ўлоў, мы з карысцю правялі гэтыя дні, завялі новых сяброў, абмяняліся досведам. 

 Валерый Міхальчук.