Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Асалода ад прыгажосці і таленту

Количество просмотров:

У залатую восеньскую пару, калі прырода радуе прыгажосцю і зачараваннем, у чацвёртай гарадской школе прайшоў традыцыйны конкурс «Міс Восень-2018». У ходзе мерапрыемства яго ўдзельнікі павінны былі прайсці нямала выпрабаванняў: расказаць пра сябе ў конкурсе «Візітка», прадэманстраваць восеньскі вобраз падчас дэфіле, раскрыць талент у творчым конкурсе. Дадатковыя балы дзяўчынам дапамаглі зарабіць іх групы падтрымкі.
Па выніках спаборніцтва тытулы «Міс-Восень-2018» і «Міс глядацкіх сімпатый» прысвоены Дар’і Шумак (10 «А» клас), «Міс Абаянне» – Ксеніі Астапук (8 «Б» клас), «Міс Зачараванне» – Вікторыі Дробыш (9 «Б» клас), «Віцэ-міс Восень-2018» – Настассі Ляўковіч (9 «А» клас).

 Катерина Кухарчук.