Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Атрымала Падзяку Прэм’ер-міністра

Количество просмотров:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса атрымала В.І. Гарахоўская.

Вольга Іванаўна ўсё сваё жыццё прысвяціла сферы адукацыі. Спачатку працавала піянерважатай у розных школах нашага раёна, а з 1984 года перайшла ў Яечкавіцкую СШ, дзе была арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, выхавальнікам групы падоўжанага дня і больш за дваццаць гадоў настаўніцай гісторыі. Пасля выхаду на пенсію яна працуе педагогам дадатковай адукацыі, з’ўяляецца старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі Яечкавіцкай СШ.
За гады працы Вольга Іванаўна зарэкамендавала сябе адказным і дысцыплінаваным работнікам, уважлівым і прыстойным чалавекам. Адметнымі яе рысамі з’яўляюцца працавітасць, патрабавальнасць і добразычлівасць. Жанчына пастаянна імкнецца да ўзбагачэння круга прафесійных зносін, прымае актыўны ўдзел у арганізацыі грамадскіх мерапрыемстваў. Значную ўвагу надае далучэнню членаў ветэранскай арганізацыі да актыўнай грамадскай дзейнасці, аказанню садзеяння і дапамогі ў вырашэнні іх сацыяльна-бытавых праблем. Сумесна з мясцовымі органамі ўлады прыцягвае ветэранаў працы да добраўпарадкавання населенага пункта. Актыўна займаецца арганізацыяй вольнага часу ветэранаў, правядзеннем разнастайных культурна-масавых мерапрыемстваў.
Акрамя гэтага, В.І. Гарахоўская з’яўляецца кіраўніком гісторыка-краязнаўчага музея Яечкавіцкай сярэдняй школы, кіруе гуртком «Спадчына». Выкарыстоўваючы матэрыялы музея, Вольга Іванаўна вялікую ўвагу надае патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. Праводзіць значную работу з адоранымі дзецьмі, выхоўвае і развівае іх таленты. Штогод пад кіраўніцтвам настаўніцы яе вучні становяцца пераможцамі і прызёрамі раённай навукова-практычнай канферэнцыі, творчых конкурсаў.
За гады стараннай працы мая гераіня заслужыла аўтарытэт сярод калег, вучняў і іх бацькоў, павагу сярод грамадскасці раёна.
У апошнюю пятніцу чэрвеня падчас пленума абласнога савета ветэранаў Падзяку Прэм’ер-міністра В.І. Гарахоўскай ўручыў намеснік старшыні рэспубліканскага савета беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Л.С. Сурынт.

Кацярына Кухарчук.