Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Ажывае ў памяці гісторыя

Количество просмотров:

Жыццё поўніцца разнастайнымі з’явамі, падзеямі, эмацыянальнымі адчуваннямі людзей. Час ідзе, выкрэсліваючы з успамінаў нешта неістотнае, але не сціраюцца з памяці знакавыя, важныя даты, якія аказалі значны ўплыў на ход гісторыі, сталі лёсавызначальнымі не толькі для асобна ўзятага чалавека, але і для ўсяго народа. Сярод іх – цяжкія гады Вялікай Айчыннай.

Вечар-успамін «Забыць такое немагчыма, таму што нельга забыць» падрыхтавала Снітаўская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры пры ўдзеле школьнікаў. Мерапрыемства праходзіла ў рамках агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі «Помнім. Славім. Ганарымся», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Года малой радзімы.
Падчас сустрэчы Аляксандра Гузік, Надзея Лукашук, Крысціна Галаўчук прачыталі вершы пра вайну. У выкананні Валерыя Козела і Сафіі Шапялюк гучалі песні ваенных гадоў. Рыгор Сыраватка распавёў аб жахлівай трагедыі вёскі Мошкі, жыхары якой былі знішчаны ворагамі, а сама вёска спалена. Сваімі ўспамінамі таксама падзяліліся Кацярына Цэбрык і Тамара Сівіцкая. Дапоўніла звесткі па гэтай балючай тэме выстава-экспазіцыя «Вайна. Перамога. Памяць».
Мерапрыемства стала сведчаннем таго, што ў Снітаве памятаюць гісторыю свайго краю, беражліва захоўваюць памяць пра ахвяр і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх, на жаль, ужо няма сярод жывых.

Ірына САЛОМКА.