Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Бацька – гаспадар свята

Количество просмотров:

Клуб для маладых бацькоў «Тата па-сапраўднаму», які створаны пры Іванаўскім ТЦСАН, працягвае актыўна дзейнічаць. У гэтыя спякотныя чэрвеньскія дні члены клуба разам са сваімі сем'ямі сустрэліся на ўлонні прыроды, каб у сяброўскай абстаноўцы адзначыць Міжнародны дзень бацькі. Свята для нас новае, але мае дастаткова багатую гісторыю (было заснавана ў ЗША 100 год таму). У Беларусі ў падтрымку праграмы забеспячэння гендэрнай роўнасці пачало адзначацца зусім нядаўна.

Кіраўнік клуба і па сумяшчальніцтве вядучая свята Іна Мінюк павіншавала прысутных са святам, а затым запрасіла ўсіх да актыўнага ўдзелу ў незвычайна насычанай і вясёлай забаўляльнай праграме. Самымі займальнымі конкурсамі былі «Сапсаваны тэлефон» і казка «Калабок», якую трэба было расказаць мовай жэстаў. А завяршылася сустрэча, афіцыйна названая экзатычным тэрмінам «ландшафтны перформанс», гульнёй «Прамоўца-бурундук», дзе абраны «шчасліўчык» павінен быў з арэхамі за шчакой прачытаць верш «З Днём бацькі». Гумару выпрабаванню дадавала тое, што астатнія бацькі ў ролі стэнаграфістаў запісвалі даслоўна сэнс пачутага. Перамагаў той, чыя стэнаграма аказвалася найбольш дакладнай. Гэта нязмушанае дзейства дадало яшчэ кроплю дабра і весялосці ў агульную атмасферу свята, якое прайшло на пазітыўнай ноце, а бацькі і іх малыя добра правялі час, пасмакавалі шашлык і сталі яшчэ бліжэй і прыязней адзін да аднаго.

Валерый МІХАЛЬЧУК.