Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Бібліятэкары – за здаровы лад жыцця

Количество просмотров:

Адна з самых актуальных тэм сучаснасці «Бібліятэка – інфармацыйны цэнтр па фарміраванні здаровага ладу жыцця: пошук новых форм і метадаў работы» скрупулёзна абмяркоўвалася ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ф.І. Панфёрава ў рамках раённага семінара для спецыялістаў бібліятэк, якія абслугоўваюць чытачоў розных узростаў.

Мерапрыемства ладзілася з мэтай удасканалення і пошуку найбольш эфектыўных форм і метадаў сацыяльнага партнёрства для павышэння якасці работы бібліятэчных устаноў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы асацыяльных з'яў у падлеткавым і маладзёжным асяроддзі.
Значнасць сустрэчы прадстаўнікоў бібліятэчнай супольнасці па пытаннях папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва падкрэсліла ў прывітальным слове Алена Іванаўна Данількевіч, дырэктар бібліятэкі.
У семінары прынялі ўдзел Ніна Сцяпанаўна Навічук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, Сняжана Пятроўна Новік, памочнік урача-эпідэміёлага, Аліна Аляксандраўна Утыра, псіхолаг дзіцячай кансультацыі, Мікалай Балюк, настаяцель прыхода храма Ражджаства Прасвятой Багародзіцы в. Ляскавічы, якія распавялі пра асноўныя этапы па прафiлактыцы захворванняў, складнікі здаровага ладу жыцця, пра важнасць выканання гігіенічных нормаў кожным чалавекам, асновы сямейнага выхавання.
З новымі формамі і метадамі работы па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця ў падрастаючага пакалення і моладзі пазнаёміла Марыя Мікалаеўна Міховіч, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
У неабходнасці выкарыстання ў рабоце мастацкіх твораў адпаведнай тэматыкі ў ходзе бібліяграфічнага агляду літаратуры “Жыццё дадзена на добрыя справы” запэўніла калег Вольга Васільеўна Пай, бібліёграф раённай бібліятэкі.
Работнікі сельскіх бібліятэк аграгарадкоў Псышчава, Дружылавічы, Гарбаха праінфармавалі аб наладжванні работы бібліятэк у дадзеным накірунку з рознымі ўзроставымі катэгорыямі чытачоў, пошуку новых цікавых формаў бібліятэчных мерапрыемстваў, найбольш эфектыўных шляхах правядзення прафілактычнай работы.
Атрыманы падчас сустрэчы досвед, новыя метадычныя парады і матэрыялы, безумоўна, дапамогуць удзельнікам семінара ў арганізацыі і правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў з чытацкай аўдыторыяй.

Ірына САЛОМКА.