Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Чарговая перамога юных матацыклістаў

Количество просмотров:

У кастрычніку ў Пінску праведзены Кубак Брэстчыны па фігурным ваджэнні (хуткасным манеўраванні) матацыкла. Удзел у спаборніцтве прынялі пяць каманд, сярод якіх былі іванаўцы, члены гуртка «Юны матацыкліст», што дзейнічае на базе РАС «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту» (арганізаваны сумесна з ДУА «Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці»). Наш раён прадставілі Кірыл Юруць, Мікіта Даўбнюк, Максім Кузьміч і Яўген Гацэвіч. Падрыхтаваў хлопчыкаў да адказнага выпрабавання выкладчык Сяргей Пятровіч Карповіч. Ён жа суправаджаў каманду да месца правядзення спаборніцтваў.

Конкурс праводзіўся па двух узроставых катэгорыях удзельнікаў: 11-13 і 14-17 гадоў. Юныя спартсмены, а такіх было 21 чалавек, прадэманстравалі свае навыкі па кіраванні двухколавым жалезным канём на сваіх матацыклах. Хлопчыкам трэба было выканаць мноства практыкаванняў і фігур: круг, вароты, васьмёрка, эстафета, калідор, трамплін, змейка, грабянец, арэлі, хвалі, каляіна, стоп-лінія, кеглі, габарытныя вароты.
Заліковы вынік удзельніка вызначаўся арыфметычнай сумай заліковых ачкоў, адпаведных часу, затрачанаму на праходжанне дыстанцыі, і штрафных ачкоў, налічаных за памылкі пры выкананні практыкаванняў. Камандныя вынікі вызначаліся па лепшай суме балаў чатырох спартсменаў.
Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае месца занялі юнакі з Пінскай ГАС ДТСААФ №1, другое – прадстаўнікі Пінскай ГАС ДТСААФ №2, трэцяе – каманда з Іванава.
Усе пераможцы ўзнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі.

Катерина Кухарчук.