Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Дадзены старт акцыі «Моладзь за бяспеку»

Количество просмотров:

Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных профільнай групы ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Іванава» сумесна з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандрам Аўсянікам прынялі ўдзел у старце першага этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку».

Вучні аказалі дабрачынную дапамогу двум інвалідам па зроку, якія пражываюць у в. Сухое Іванаўскага раёна.
Хлопцы дапамаглі састарэлым грамадзянам ва ўборцы зрэзаных дрэў, нарыхтоўцы дроў на зіму, сабралі ўраджай з прысядзібнага ўчастка, а таксама праверылі спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Грамадзяне выразілі вялікую ўдзяку членам мала-дзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных за аказаную ім дапамогу.

Настасся САМЧАНКА.