Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Дай, Божэ, провысті, дай за год дождаты!»

Количество просмотров:

Каляды – гэта светлае і радаснае свята. Раство Хрыстова мае свае звычаі і абрады. Напярэдадні свята праходзіць Куцця, калі ўся сям’я садзіцца за стол пасля ўзыходу першай зоркі на небе. Гэта сімвалізуе Віфлеемскую зорку, якая апавясціла аб нараджэнні Ісуса Хрыста. На Каляды дзеці і дарослыя ходзяць калядаваць.

Так, работнікі Ляхавіцкага сельскага Дома культуры сумесна з бібліятэкарам і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці арганізавалі абыход-калядаванне. Ансамблем выконвалася песня  «Хай Ісус малэ дытя...».  Першымі былі павіншаваныя доўгажыхары в. Ляхавічы, а далей калядаванне перанеслася ў Ляскавічы, дзе быў падваровы абыход.
Звонкія песні і пажаданні працягваліся да позняга вечара, каляднікам былі рады ў кожнай хаце, што не магло не радаваць артыстаў. А зараз і каляднікі, і жыхары вельмі чакаюць Шчадруху.

Валерый МІХАЛЬЧУК.