Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Дастойныя дастоеўцы

Количество просмотров:

Свята вёскі адбылося ў аграгарадку Дастоева ў апошнія дні жніўня.

На святочна ўпрыгожанай пляцоўцы сабраліся жыхары і ўраджэнцы Дастоева, каб разам адзначыць свята сваёй малой радзімы.
Гучалі песні пра родную зямлю, разгарнуліся выставы народных умельцаў. Са словамі віншавання да вяскоўцаў звярнуліся старшыня Моладаўскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Мікалаевіч Грабар, дырэктар ААТ «Дастоева» Вадзім Мікалаевіч Пернач, паважаныя землякі – былы і цяперашні кіраўнікі ААТ «Астрамечава» Аляксей Сцяпанавіч Скакун і Алег Анатольевіч Бурак.
У гэты цёплы летні дзень музычныя віншаванні і словы падзякі гучалі ўсім, хто старанна працуе ў полі, ва ўстановах адукацыі і медыцыны, стаіць ля прылаўкаў магазінаў, шматдзетным сем’ям і многім іншым, хто сваёй працай, актыўнай грамадскай дзейнасцю праслаўляе Дастоева.

Dost 22
Dost 33


Захавальнік фондаў музея Ф.М. Дастаеўскага Валянціна Уладзіміраўна Пуцыковіч нагадала прысутным гісторыю аграгарадка, запрасіла на экскурсію ў музей, а работнікі сельскага Дома культуры аг. Дастоева святочны настрой гасцей свята падтрымлівалі музычнымі нумарамі.


Дзіяна КРЭС.