Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Добраахвотнікі пацвердзілі высокі статус

Количество просмотров:
Іванаўская РАС ДТСААФ займае сваё пачэснае месца ў ліку аналагічных арганізацый вобласці і рэспублікі, аб чым наглядна сведчаць шматлікія дыпломы і падзякі, якія ўпрыгожваюць кабінет яе кіраўніка А.К. Шумака. Чарговыя ўзнагароды, заваяваныя іванаўскімі добраахвотнікамі, сталі пацвярджэннем іх высокага статусу. Па выніках дзейнасці за 2019 год Іванаўская РАС заняла 3-е месца сярод 16 арганізацыйных структур Брэсцкай вобласці. Таксама іванаўцы адзначыліся і ў асобных намінацыях, заваяваўшы 2-е месца ў фінансавай дзейнасці і 3-е –  ў падрыхтоўцы кіроўцаў. 
Як падкрэсліў Аляксандр Канстанцінавіч, мінулы год сапраўды быў адным з самых паспяховых. 
У 2019-м тут падрыхтавана 190 вадзіцеляў катэгорыі «В», 40 – катэгорыі «С», яшчэ 70 чалавек перавучаны з катэгорыі «С» на «Е», што практычна ў два разы больш, чым два гады таму. Атрыманыя вынікі адбіліся і на фінансавай дзейнасці, у выніку чаго за ўласныя сродкі быў набыты аўтамабіль маркі «Рэно». Таксама невялікі калектыў папоўніўся яшчэ адным майстрам.
Калектыў Іванаўскай РАС 
ДТСААФ вылучаецца высокай кваліфікацыяй, добрасумленнасцю і майстэрствам. Так, нядаўна кіраўнік арганізацыі А.К. Шумак узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у падрыхтоўку кадраў для транспартнай галіны, а майстру Д.К. Кіўчуну ўручана грамата Цэнтральнай структуры ДТСААФ Рэспублікі Беларусь.
 Валерый Міхальчук.