Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Дзеці – наша надзея

Количество просмотров:

обрай традыцыяй стала ўшанаванне работнікамі Іванаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага асблугоўвання насельніцтва шматдзетных сем'яў, у якіх нарадзілася пятае дзіця, у Міжнародны дзень сям'і. Гэты год не стаў выключэннем. Так, 15 мая дырэктар раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Наталля Касцюковіч і загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Ірына Бандаровіч наведалі сям'ю Рыгора Андрэевіча і Наталлі Мікалаеўны Апольскіх, у якіх некалькі тыдняў таму нарадзілася пятае дзіця – дзяўчынка Надзея.

– Для кожнай сям'і асноўным багаццем з'яўляюцца дзеці. Сімвалічна, што ў вас нараджэнне дачкі практычна супала з Днём сям'і. Вельмі прыемна сёння назіраць за вамі – шчаслівымі маладымі бацькамі. І першае, што хочацца пажадаць, каб дзяўчынка вырасла здаровай на радасць бацьку і матулі. І каб праз 40 гадоў вы з гонарам маглі сказаць – гэта наша дачка, наша Надзея, – адзначыла Наталля Віктараўна, звяртаючыся да Рыгора і Наталлі Апольскіх.
Дарэчы, Наталля Мікалаеўна і Рыгор Андрэевіч імкнуцца максімальна надаваць сваю ўвагу не толькі нованароджанай Надзеі, але і астатнім дзецям – дачушцы Марыі, сынам Мікалаю, Серафіму і Ціхану.
Так, Марыя і Мікалай актыўна займаюцца музыкай. Марыя асвойвае музычны п'едэстал. Дзесяцігадовую дзяўчынку запрашалі вучыцца ў рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сведчаннем поспехаў з'яўляюцца шматлікія ўзнагароды і дыпломы. Мікалай паступова асвойвае акардэон. Серафім пераадольвае моўны бар'ер, а малодшы Ціхан захапляецца спортам.  

Анастасія ЦАЛЮК.  
Фота аўтара.