Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Дзецям свята падарылі

Количество просмотров:

Напярэдадні Каляд і Новага года святочныя ранішнікі праводзіліся ва ўсіх без выключэння ўстановах адукацыі. Канешне ж, без увагі не засталіся і выхаванцы Іванаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. 27 снежня для дзетак з асаблівасцямі здароўя і фізічнага развіцця работнікі раённага Цэнтра культуры і народных традыцый падрыхтавалі забаўляльную праграму.

Юныя ўдзельнікі мерапрыемства ля святочнай ялінкі вадзілі карагоды, радавалі Дзеда Мароза прыгожымі касцюмамі, вершамі, песнямі, за што атрымлівалі салодкія падарункі, якія былі закуплены на сродкі аддзела па адукацыі райвыканкама, індывідуальнага прадпрымальніка М.М. Трапачка, вытворчага кааператыва «Моталь» і таварыства з абмежаванай адказнасцю «Трэст Рэканструкцыя».

Кацярына КУХАРЧУК.
Фота аўтара.