Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Дзверы адчынены кожнаму

Количество просмотров:

З 2001 года штогод у краіне адзначаецца Дзень бібліятэк.Дата свята – 15 верасня – абрана з нагоды дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі.

Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да прафесійнага свята, ладзіцца дзяржаўнай установай культуры “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава”.Галоўная кніжная скарбніца Іванаўшчыны падрыхтавала тэматычную выставу "Жыццё бібліятэкі ў фотаздымках". На ўрок-экскурсію «Мы заўжды вас у госці чакаем»  запрасіла Іванаўская дзіцячая бібліятэка.

Сярод мерапрыемстваў – экскурсія з аглядам навінак "Каб крочылася ў нагу са стагоддзем, прыходзь у бібліятэку" (СБ аг. Крытышын); відэапрагляд "Бібліятэка – скарбніца мудрасці" ў рамках пасяджэння клуба "Гармонія" пры сельская бібліятэцы аг. Тышкавічы, літаратурная гадзіна "Роднай мовы пералівы" (СБ аг. Гарбаха) і інш.

У бібліятэках арганізуюцца электронныя прэзентацыі, слайды-падарожжы, выставы-прэм'еры кніг, кніжныя аўкцыёны.

Ірына Саломка.