Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Едзь на Моталь – там «Прысмакі»!

Паважанае спадарства!
Запрашаем вас на Х Міжнародны фестываль фальклору
«Мотальскія прысмакі», які адбудзецца 10–11 жніўня 2019 года

У праграме фестывалю:

Першы дзень

Да 11.00 — заезд калектываў і бліц-знаёмства гасцей і ўдзельнікаў фестывалю «Дзень добры, фестываль!».
З 11.00 — прэзентацыя гандлёвых і выставачных радоў горада майстроў «Фестывальны праменад».
А далей… «Пазайздросціць і Біг Мак смаку мотальскіх прысмак!»:
— дэгустацыя народных страў «Госты ў хату — на столі богато!»;
— «Запрашаем усіх, хто ласы, на мотальскія каўбасы!» – прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;
— «Кулінарныя выкрунтасы мотальскіх гаспадынь» (незвычайныя пачастункі, бульбяныя сэрцы, букеты з агародніны, вялікія дранікі, хатнія сыры і г. д.);
— «Арт-кухня» — ярмарка сувеніраў і рамёстваў;
— «Будьтэ здоровы чысто ўсі!» (эксклюзіўныя рэцэпты народнай медыцыны);
— «Мотальскія асілкі» (спартыўныя спаборніцтвы);
— «Хто ў Мотолі бувае, той яго ны забувае» (розыгрыш фестывальных прызоў).
А таксама ў святочнай праграме вас чакае:
12.30 —Тэатралізаванае святочнае шэсце «Сяброў і песень карагод» з удзелам гістарычных персанажаў: Боны Сфорцы, прадстаўнікоў мясцовай шляхты: пана Скірмунта – аднаго з першых прадпрымальнікаў на Беларусі, пана Залеўскага з жонкай Габрыэлай, Яна Ласовіча, Яна Пратасовіча і пані Марыі Канткоўскай, а таксама гасцявых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Алжыра, прадстаўнікоў яўрэйскай абшчыны і г. д.
Галоўная сцэнічная пляцоўка
13.00–14.30 — Урачыстае адкрыццё фэста — «Маталяне вам гатуюць — маталяне вас частуюць!».
14.30–17.30 — мотальскі кірмаш «Всэ грымыть і гудэ, бо кірмаш у нас ідэ!», у якім прымаюць удзел фальклорныя калектывы Іванаўскага раёна.
Лакацыя каля Мотальскага
музея народнай творчасці
14.30–17.30 – «Прыйшло свято ў хату!» — прэзентацыя рэгіянальных абрадаў:
— «Выкуп скрыні»
— «Водянуха»
— «Святочныя дзеі Вялікадня»
— «Олэксій тэплый»
— «Родыны»
— «Ваджэнне куста».
17.30–18.30 — «Міс-прыгажуня «Мотальскіх прысмак‑2019» – дэфіле фестывальнага касцюма.
18.30–20.00 – «А музыкі іграюць-іграюць!…» — святочны музычны батл гасцявых калектываў.
А далей —
з 20.00 да 22.00 — «Каралева Бона Сфорца ўсіх чакае ды на баль свой запрашае!» — з удзелам гасцей з  Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Грузіі, Чэхіі, Польшчы  — і ўсіх гасцей фестывалю.
22.00–01.00 — OPEN AIR «Мотальская зборня» — святочная дыскатэка 80–90-х гадоў з удзелам зорак эстрады.
22.45 — юбілейны святочны феерверк.

Другі дзень

10.00–11.30 — Навукова-практычная канферэнцыя «Турызм, як драйвер эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёнаў і краін» (з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый і мясцовай улады).
11.30–12.30 — стол сяброўства «Еш, пакуль не запяеш!».
12.00–14.00 — «Драйв па-мотальску»: Мала-дзёжны праект у рамках фестывалю «Мотальскія прысмакі».
14.00–16.00 — Урачыстае закрыццё фэста:
— узнагароджванне ўдзельнікаў каштоўнымі падарункамі, сувенірамі, дыпломамі;
— гала-канцэрт фестывалю «Бывайце, госцейкі, бывайце!».
Чакаем вас на свяце!!!

Аргкамітэт фестывалю.