Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Экскурсійныя туры

Количество просмотров:

для жадаючых падарожнічаць арганізоўваюцца на базе Іванаўскага ФСК інструктарам-метадыстам па турызме Валянцінай Іванаўнай Шурхай.
У жыхароў нашага раёна, да прыкладу, у мінулым годзе былі запатрабаваны паездкі ў суседнія Украіну, Расію. Вялікай папулярнасцю карысталіся Пачаеў, Львоў, Масква, Санкт-Пецярбург... Канешне ж, любяць іванаўцы падарожнічаць і любавацца краявідамі роднай Беларусі.
Часцей за ўсё турыстычнымі аб'ектамі становяцца святыя месцы, падчас наведвання якіх людзі далучаюцца да духоўнасці. Наведвалі Полацк, Жыровічы, Хмелева, Косава, Гродна і многія іншыя. Шмат паездак арганізоўвалася і па Брэсцкай вобласці, тэрыторыі нашага раёна, дзе самымі папулярнымі і цікавымі для турыстаў былі экскурсіі ў Мотальскі музей народнай творчасці і “Дом траўніка” ў Стрэльна.
У летні перыяд зноў плануецца арганізаваць экскурсію ў Санкт-Пецярбург. Група жадаючых будзе набірацца ў красавіку.
Заяўкі на ўдзел у турыстычных турах ці прапановы па гэтым пытанні падаюцца ў кабінет інструктара-метадыста, які знаходзіцца на першым паверсе ФСК, або па тэлефонах: 9-11-08, +375 (33) 672-40-95.

Кацярына КАЛЕНДА.