Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Формула дабра»

Количество просмотров:

Дабрачынная акцыя пад такой назвай была праведзена ў нашым раёне. У рамках мерапрыемства яе ініцыятар В.А. Барадзінчык, дэпутат Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў па Адрыжынскай выбарчай акрузе, ажыццявіла прыемную місію. Напярэдадні Раства Хрыстова Валянціна Андрэеўна наведала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Віталя Маркавіча Барадзінчыка і адзінокіх пажылых людзей, што пражываюць на тэрыторыі Адрыжынскага сельвета, павіншавала іх з надыходзячым святам і  ўручыла салодкія падарункі.

– Ідэю правядзення дадзенай акцыі з радасцю падтрымалі дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Мікалай Сцяпанавіч Шыкалай і дэпутат Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў па Гарбахскай выбарчай акрузе Міхаіл Антонавіч Кацко, за што асаблiвыя словы ўдзячнасцi iм, – расказвае В.А. Барадзінчык. – Актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства прыняў і старшыня Адрыжынскага сельвыканкама Уладзімір Мікалаевіч Клімук, які дапамог развезці закупленыя намі падарункі па ўказанных адрасах.
Маленькія прэзенты ад дэпутатаў атрымалі больш за сорак чалавек. Прыемна было назіраць, як у гэты момант ад шчасця і радасці свяціліся вочы бабуль і дзядуль, як святлелі іх твары. І гэта зразумела, бо людзям, абдзеленым падчас любоўю і клопатам, заўсёды не хапае цеплыні і ўвагі.
На здымку: В.У. Цямчык, дырэктар Дома культуры аг. Адрыжын, В.М. Барадзінчык, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, У.М. Клімук, старшыня Адрыжынскага сельвыканкама, В.А. Барадзінчык, дэпутат Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў па Адрыжынскай выбарчай акрузе.

Кацярына КУХАРЧУК.