Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Ганаровая грамата Парламента – «раёнцы»

Количество просмотров:

Мінулы 2018 год быў багаты на падзеі, у тым ліку на тэрыторыі Іванаўскага раёна. Мы з размахам адзначылі Дзень беларускага пісьменства, нас наведвалі вядомыя людзі, міністры і паслы, горад абнавіўся і змяніўся.

Усе гэтыя мерапрыемствы і многія іншыя знайшлі сваё адлюстраванне на старонках раённай газеты. Карэспандэнты «ЯК» упарта працавалі, каб аператыўна, граматна і вычарпальна інфармаваць насельніцтва Іванаўшчыны пра жыццядзейнасць рэгіёна. Гэтая дзейнасць была заўважаная кіраўніцтвам рознага ўзроўню, што выявілася ў шматлікіх узнагародах раённага і абласнога выканаўчага камітэтаў, раённага Савета дэпутатаў і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, атрыманых работнікамі рэдакцыі. А на нядаўнім сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі рэдакцыя газеты «Янаўскі край» адзначана вышэйшай узнагародай Парламента краіны. Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь галоўнаму рэдактару І.У. Гетману ўручылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ю.І. Дарагакупец і член Савета Рэспублікі В.Г. Амбражэйчык. Яны пажадалі творчаму калектыву рэдакцыі далейшага творчага прагрэсу, шматлікіх чытачоў і высокіх накладаў.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.