Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Годна несці званне “піянер”

Количество просмотров:

Напярэдадні Дня Перамогі, 5 мая, акцябраты 4-х класаў сярэдняй школы №2 г. Іванава былі прыняты ў піянеры ля Вечнага агню Брэсцкай крэпасці-героя.

На ўрачыстым прыёме прысутнічалі педагог-арганізатар Юлія Сяргееўна Самахавец, старшыня Савета піянерскай дружыны школы Сафія Дробат, класныя кіраўнікі Таццяна Анатольеўна Грынько і Галіна Мікалаеўна Насульчык, лепшыя піянеры 5 і 7 класаў, а таксама бацькі дзяцей.
Прыемна і вельмі сімвалічна для школьнікаў было пачуць словы віншавання ад дырэктара мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгора Рыгоравіча Бысюка, які заклікаў піянераў паважаць памяць сваіх прадзедаў, не забываць, якой цаной дасталася перамога. Рыгор Рыгоравіч пажадаў дзецям поспехаў у навучанні, працы, сваімі добрымі справамі і ўчынкамі даказваць, што яны дастойныя грамадзяне нашай краіны. З пажаданнямі да сваіх выхаванцаў звярнулася класны кіраўнік Галіна Мікалаеўна Насульчык. Не засталіся ўбаку ад слоў віншаванняў і бацькі піянераў-навічкоў.
Пасля ўрачыстай часткі новаабраныя піянеры адправіліся на двухгадзінную экскурсію па крэпасці, якую правяла інструктар-метадыст па турызме Валянціна Іванаўна Шурхай. Незабыўныя эмоцыі і мноства ўражанняў прывезлі з сабой рабяты.
Прыём у піянеры ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» стаў добрай традыцыяй піянерскай дружыны імя Ю. Керазя.

Ірына ЗАЙМІСТ.