Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Грыбное хараство ў дзіцячым садку

Количество просмотров:

Шчодры падарунак уласнай вытворчасці перадаў гарадскому дзіцячаму садку-яслі №1 жыхар аг. Псышчава Міхаіл Рыгоравіч Марзан. Ва ўстанове з удзячнасцю і энтузіязмам успрынялі гэты бескарыслівы жэст. Ужо цяпер на тэрыторыі садка падшукваецца месца для размяшчэння прыгожых самаробных грыбочкаў, а таксама дэкаратыўных дошак з выявай зуброў, соў, вавёрак.

Разьбой па дрэве Міхаіл Рыгоравіч заняўся пасля выхаду на пенсію 13 гадоў таму. Сёння ён ветэран МУС, маёр у адстаўцы, а да гэтага больш за 30 гадоў аддаў добрасумленнай службе ў раённым аддзеле міліцыі. У 2003 годзе нават атрымаў званне «Ганаровы супрацоўнік МУС Рэспублікі Беларусь». Пазней, ужо на заслужаным адпачынку, маючы шмат вольнага часу, пачаў ствараць з дрэва сапраўдныя творы мастацтва. Дарэчы, новым для сябе рамяством М. Марзан авалодваў сумесна з сынамі. Уласныя дом і падворак ён ператварыў у казачны церам з разьбянымі аканіцамі, палісадам, дзясяткамі, а можа і сотнямі драўляных дэкаратыўных вырабаў. З-пад рук майстра выхо-
дзяць дзіўныя пано, карціны, медальёны, бюсты жывёл, фігуркі, абярэгі, вешалкі, люстраныя рамы і многае іншае. Ён без шкадаванняў растаецца з лепшымі сваімі вырабамі, дорачы іх сваякам, сябрам і знаёмым. Многія бібліятэкі, школы і дзіцячыя сады раёна таксама ўпрыгожаны яго падарункамі. Як прызнаецца Міхаіл Рыгоравіч, прыемна, калі справа, якой аддаеш усю любоў і душу, аказваецца ацэненай і прыносіць радасць людзям.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
НА ЗДЫМКУ: М.Р. Марзан уручае падарункі супрацоўнікам сада-яслі №1 г. Іванава.
Фота аўтара.