Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Гвалт у сям'і можна спыніць

Количество просмотров:

Прафілактычная акцыя «Дом без гвалту» прайшла ў аграгарадку Рудск. Дадзеная акцыя была скіравана на прафілактыку асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін.

Педагог-псіхолаг, бібліятэкар і вучні Рудскай сярэдняй школы правялі маштабную інфармацыйную працу, каб прыцягнуць увагу да праблемы. Імі былі падрыхтаваны буклеты, у якіх раскрываліся галоўныя аспекты дадзенага пытання: што такое сям'я і ў чым заключаецца паняцце гвалту ў сям'і; якія яго існуюць віды; якая адказнасць прадугледжана за яго здзяйсненне; як не стаць ахвярай хатняга тырана, або што рабіць, калі ў вашай сям'і гвалт ужо мае месца.
Не трэба забываць, што ў рашэнні праблем ў сям'і дапамогуць праваахоўныя органы, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, медыцынскія ўстановы, грамадскія аб'яднанні. Таксама пацярпелыя ад дамашняга гвалту могуць атрымаць дапамогу па тэлефоне рэспубліканскай «гарачай лініі»
8-801-100-88-01, званкі на якую бясплатныя
і ананімныя для жыхароў Беларусі.

Ірына ЗАЙМІСТ.