Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Іміджавы пакой МНС

Количество просмотров:

з'явіўся на днях у медыцынскім цэнтры «Медэффект». 
– Гульнявы пакой для дзяцей тут ужо быў, але мы вырашылі яго разнастаіць: размясцілі тэматычныя плакаты, брашуры, буклеты, якія прапагандуюць бяспечныя паводзіны. Хлопчыкі і дзяўчынкі могуць правесці час за настольнымі гульнямі, сабраць пазлы, прайсці тэст на веданне правілаў бяспекі на планшэце, для самых маленькіх прадугледжаны размалёўкі. Увесь матэрыял тэматычны.
Нікога з наведвальнікаў пакоя не пакіне абыякавым адзенне пажарных, шлемы і каскі, цацачная пажарная тэхніка. 
– Асноўная мэта стварэння дадзенага пакоя – у гульнявой форме навучаць дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці і правільным дзеянням ва ўмовах надзвычайных сітуацый, а таксама прафілактыка траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын і фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці у маленькіх грамадзян, – расказаў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іванаўскага РАНС Аляксандр Аўсянік.


Сапраўды, яркі, маляўнічы і тэматычна аформлены іміджавы пакой прыцягвае ўвагу і дарослых, і дзяцей. Тут на сценах красуюцца папулярныя персанажы вядомага мультыплікацыйнага фільма «Чароўная кніга ад МНС».
Цяпер у юных жыхароў Іванаўшчыны, што прыходзяць з бацькамі ў медыцынскі цэнтр «Медэффект», ёсць добрая магчымасць павысіць веды па бяспецы жыццядзейнасці, наведаўшы гульнявы пакой.

Настасся Мішкавец.