Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Іванаўскія прыгажуні

Количество просмотров:

У фотаконкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай», які арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, прынялі ўдзел дзяўчаты з Іванава. Як паведаміў Сяргей Дубік, першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ», вышыванка сёння карыстаецца вялікім попытам сярод моладзі.

Сам конкурс накіраваны на вывучэнне і захаванне нацыянальных традыцый, папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа, стварэнне сегментаў патрыятычнай тэматыкі з элементамі нацыянальнага арнаменту ў культурным інтэрнэт-прасторы. 
«З дапамогай таленавітага фатографа Ганны Сідаровіч нашы ўдзельніцы Дар'я і Ульяна Саўчук, вучаніцы ДУА «СШ № 2 г. Іванава», Яніна Вядзёрчык, ДУА «СШ № 3 г. Іванава», Анастасія Ляўковіч, ДУА «СШ №4 
г. Іванава», можна сказаць, заваявалі сімпатыі журы конкурсу», – адзначыў Сяргей Дубік. 
Па выніках абласнога этапу анлайн-конкурсу ў намінацыі «Моладзь у вышыванцы» першае месца заняла Яніна Вядзёрчык, трэцяе – Анастасія Ляўковіч. Калектыўнае фота дзяўчат таксама на трэцім месцы ў вобласці, і на першым – у рэспубліцы.


З конкурснымі работамі Іванаўскіх прыгажунь можна азнаёміцца ў групе Іванаўскага райкама БРСМ у сацыяльных сетках.

 Дзіяна Крэс.
 Фота Ганна Сідаровіч.