Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Каб не было сорамна

Количество просмотров:

Зусім хутка Іванава будзе сустракаць мноства гасцей з усёй Беларусі. Арганізацыі, пад кіраўніцтвам раённай улады, старанна рыхтуюць горад да свята. Але рабіць райцэнтр прыгажэйшым павінны не толькі ўлада і службы, але і гараджане.

Каля сваіх дамоў жыхары райцэнтра павінны навесці парадак. Сваю ўласную тэрыторыю трэба пакасіць, але нельга забываць пра тэрыторыю, што прылягае да вашага ўчастка. Так, Іванаўскім райвыканкамам 9 ліпеня 2018 года было прынята рашэнне №738, у якім вызначана што грамадзяне, маючыя ва ўласнасці ўчасткі, абавязаны выконваць работы па пакосе пустазельнай расліннасці, прыбіранні смецця на тэрыторыі ўчасткаў, вуліц да восі праезнай часткі. Нават, калі смецце «не ваша», не трэба быць абыякавымі і праходзіць міма. Мы жывём у горадзе, і любыя недахопы бачны вялікай колькасці людзей, а хочацца, каб было прыгожа і ўтульна.
«У годным выглядзе павінны быць агароджа і фасад дома. Нават, калі плот драўляны і не новы, у ім не павінна быць пустых пралётаў, гнілых дошак і дзірак.
У фасадзе – ніякіх ветравых абвіслых дошак, прахожыя не павінны заўважаць яўных дэфектаў і дэфармацый на вашым доме. Дарэчы, абавязковым рэквізітам фасада з'яўляецца ўказальнік вуліцы і нумара дома. Трывогу б'юць экстранныя службы, бо па гэтай прычыне не могуць знайсці патрэбны адрас. Адпаведна, не маюць магчымасці аказаць аператыўную дапамогу, выканаць свае службовыя абавязкі», – пракаменціраваў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Іванаўскага райвыканкама А.М. Раманюк.
Дарагія жыхары горада і раёна! Прыезджыя ў Іванава людзі вельмі часта заўважаюць, які ў нас чысты горад. У такую важную дату нам не павінна быць сорамна перад гасцямі за недагледжаныя дамы і прысядзібныя тэрыторыі.

Ірына ЗАЙМІСТ.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.