Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Карысныя выхадныя

Количество просмотров:

Спаборніцтвы па выяўленні лепшага рыбака паміж мужчынамі адкрытага акцыянернага таварыства «Іванаўскі райаграсэрвіс» прайшлі на мінулым тыдні. Арганізатарам мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню рыбака, выступіў прафсаюзны камітэт райаграсэрвісу.

На працягу пяці гадзін на беразе Ляхавіцкай сажалкі вялася напружаная барацьба за перамогу. Слесар КІПіА Сяргей Гаўручонак у выніку спаборніцтва заняў трэцяе месца за ўлоў вагой 300 гр. Віталь Шумак, электрагазазваршчык, злавіў карпа вагой 700 гр. і заняў другое месца. Пераможцам у намінацыі «Самая буйная рыба» і «Самы вялікі ўлоў» стаў электрагазазваршчык Андрэй Трапачцы. Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі пада-рункамі ад прафсаюзнага камітэта і кіраўніцтва райаграсэрвісу – вудамі, фідэрам, сушылкамі. Астатнія ўдзельнікі конкурсу таксама атрымалі падарункі ад арганізатараў. Працягнулася свята дэгустацыяй юшкі і страў з рыбы.  

Анастасія Цалюк.