Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Кожнаму нованароджанаму – вышыванку

Количество просмотров:

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – у рамках моладзевага праекта «Беларусь – крыніца натхнення» стартавала рэспубліканская акцыя «Падары немаўляці вышыванку», накіраваная на выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, любові да сваёй гісторыі і культуры.

Першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Сяргей Дубік на мінулым тыдні наведаў радзільнае аддзяленне Іванаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, каб уручыць падарункі з нацыянальным беларускім арнаментам нованароджаным грама-дзянам Рэспублікі Беларусь. Звяртаючыся да матуляў, Сяргей Анатольевіч павіншаваў іх з выдатнай падзеяй у жыцці – нара-джэннем дзяцей, пажадаў ім і нованароджаным здароўя і дабрабыту. Пасля чаго ўручыў жанчынам падарункі.

Анастасія Цалюк.