Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Квэст-гульня па асновах небяспекі

Навакольны свет вельмі разнастайны і цікавы. Але вельмі часта мы проста не задумваемся, што гэты свет поўны нечаканасцей, якія могуць быць небяспечнымі для здароўя і жыццядзейнасці дзяцей. Асаблівую трывогу мы адчуваем за  безабаронных маленькіх грамадзян – дашкольнікаў. Дзеці пры няўмелых паводзінах дома, у памяшканні дзіцячага садка, на гульнявой і спартыўнай пляцоўках, на вуліцы і ўвогуле ў нечаканых сітуацыях, могуць прынесці ўрон свайму здароўю.

Вядома, што звычкі, замацаваныя ў дзяцінстве, застаюцца на ўсё жыццё. Таму вельмі важна навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак жыццёва важным правілам небяспечных паводзін.
У рамках правядзення акцыі «Адзіны дзень небяспекі» выхаванцы старэйшай групы Тышкавіцкага дзіцячага садка ўдзельнічалі ў квэст-гульні «Непаслухмяная Маня». Для правядзення такіх мерапрыемстваў у нашай дашкольнай установе спецыяльна абсталяваны пакой небяспекі. Выхаванцы адклікнуліся на просьбу згубленай дзяўчынкі дапамагчы ёй вярнуцца дадому па незвычайнаму маршруту. Перш чым гэта атрымалася, дзецям прыйшлося вытрымаць нямала перашкод. Ім прыходзілася рабіць прыпынкі ў самых розных месцах і вучыць дзяўчынку правілам паводзін на праезжай частцы; правільна весці сябе ў час узнікнення пажару і растлумачваць перадумовы яго ўзнікнення; як правільна набіраць нумары тэлефонаў розных служб дапамогі; як весці сябе ў вясенні перыяд на вадаёмах. Дзяўчынка-Маня дзякуючы выхаванцам змагла вярнуцца дамоў. Яна падзякавала дзяцей і паабяцала заўсёды прытрымлівацца правіл небяспечных паводзін.
Усе удзельнікі засталіся задаволены падарожжам. На тварах дзяцей былі бачны іскрынкі радасці ад атрыманых эмоцый.


А.В. Ланец, 
выхавальнік дашкольнай адукацыі Тышкавіцкага д/с.